Аб гэтым заявіў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі.
"Безумоўна, гэта элемент палітычнай тэхналогіі. Зразумела, што прымяняюцца камбінаваныя метады. З аднаго боку, так званы ненасільны пратэст - будуць выходзіць і дзяўчаты ў белым, і людзі з дзецьмі, і кветкі будуць дарыць супрацоўнікам міліцыі, скандаваць: "Міліцыя з народам". З іншага боку, больш радыкальнае крыло будзе кідаць у міліцыю камяні, бутэлькі з запальнай сумессю, будаваць барыкады, разбураць гарадскую інфраструктуру. Гэта значыць, прымяняецца розны спектр метадаў, такі ў пэўным сэнсе паліттэхналагічны вінегрэт", - лічыць Аляксандр Шпакоўскі.
Палітолаг заўважыў, што акцыя каля Камароўскага рынку несанкцыянаваная. На яго думку, арганізатарам, відавочна, хочацца справакаваць міліцэйскае насілле ў адносінах да ўдзельніц мерапрыемства - дзяўчат у белым.
"Такога кшталту паліттэхналогіі накіраваны на стварэнне карцінкі, каб выклікаць абурэнне людзей нібыта несправядлівымі дзеяннямі з боку органаў улады. Таму і адказы павінны быць тэхналагічнымі", - звярнуў ён увагу.
12 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/57/55467
Текущая дата: 16.11.2024