Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц у інтэрв`ю газеце "Рэспубліка" канстатаваў, што ва ўнутранай макраэканамічнай палітыцы адсутнічаюць дысбалансы, няма пераацэненасці беларускага рубля.
"Гэта адлюстроўвае дынаміка грашовых паказчыкаў, якія ў цэлым адпавядаюць прагнозным параметрам і макраэканамічнай сітуацыі. Прырост у гадавым выражэнні сярэдняй шырокай грашовай масы складае 15,1 працэнта, без уліку змянення абменнага курса беларускага рубля - 6,3 працэнта", - сказаў Сяргей Калечыц.
Апошнія пяць гадоў Нацбанк сумесна з урадам праводзіў палітыку, якая забяспечвае цэнавую стабільнасць і макраэканамічную збалансаванасць. Гэтаму садзейнічалі ў тым ліку пераход з 2015 года на рэжым манетарнага таргетавання і гібкае курсаўтварэнне пры правядзенні грашова-крэдытнай палітыкі.
"Тым самым быў створаны пэўны буфер макраэканамічнай устойлівасці, які дае магчымасць сёння змякчыць палітыку, не парушаючы дасягнутай стабільнасці", - адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
"Тым самым быў створаны пэўны буфер макраэканамічнай устойлівасці, які дае магчымасць сёння змякчыць палітыку, не парушаючы дасягнутай стабільнасці", - адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
Адказваючы на пытанне, ці з`яўляецца змякчэнне манетарнай палітыкі апраўданай мерай і ці няма рызыкі сутыкнуцца з фінансавым крызісам, які краіна перажыла ў 2011 і 2014 гадах, ён падкрэсліў: "Правядзенне контрцыклічнай палітыкі ва ўмовах нізкага попыту - гэта нармальная практыка цэнтральных банкаў пры ўмове, калі гэта не нясе рызык для цэнавай і фінансавай стабільнасці. Параўнанне з сітуацыяй 2011 і 2014 гадоў тут непрымальна. Цяпер эканоміка сутыкнулася з новым знешнім шокам, выкліканым пандэміяй. Гэта прывяло да зніжэння як знешняга, так і ўнутранага попыту. У той жа час перадумоў для ўзнікнення крызісаў цяпер не назіраецца. Нават тыя моцныя шокі, якія мы зведалі ў сакавіку - красавіку бягучага года, не прывялі да дэстабілізацыі сітуацыі на фінансавым рынку".
30 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
30 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/58/54968
Текущая дата: 17.11.2024