Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 15 ліпеня ў Віцебску ў час размовы з мясцовымі жыхарамі і будаўнікамі пуцеправода "Полацкі".
"Я ведаю, што такое будаўніцтва, што такое будаўнікі. Вось наказ усім начальнікам: каб у будаўнікоў, маставікоў не было нараканняў на зарплату. Мы нічым не ўтрымаем нашых людзей тут, у Беларусі, калі не будзем плаціць нармальную зарплату", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што будаўнікам часта даводзіцца працаваць у цяжкіх умовах: і ў замаразкі, і пад дажджом. "Гэта людзі, якім трэба плаціць нармальную зарплату", - падкрэсліў ён.
"Добра, што мы захавалі нашы калектывы мостабудаўнікоў, далёка не кожная краіна можа пабудаваць мост. Мы гэта ўмеем рабіць. Але, каб не страціць гэтых людзей, яны павінны атрымліваць дастойную заработную плату", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гаворыць аб гэтым не таму, што ў краіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. "Калі не працаваць, то і зарплаты няма. Вось і ўсе выбары. Але калі ёсць работа, калі за паўтара года ствараюцца такія "помнікі" (рэканструкцыя пуцеправода "Полацкі".), гэта дарагога каштуе", - рэзюмаваў ён.
15 ліпеня 2020, Віцебск
БЕЛТА
15 ліпеня 2020, Віцебск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/59/54629
Текущая дата: 17.11.2024