Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі намалочана 8,9 млн тон збожжа з улікам рапсу



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 25 кастрычніка ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 8925,8 тыс. т збожжа з улікам рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 182,7 тыс. га плошчаў, а намалочана 1499,2 тыс. т з ураджайнасцю 82,1 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 21900,6 тыс. т.

Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 797 тыс. т з ураджайнасцю 350,8 ц/га.

Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3228,9 тыс. т з ураджайнасцю 465,6 ц/га.

Агародніна ўбрана на 4,84 тыс. га плошчаў. Усяго яе сабрана 143,1 тыс. т з ураджайнасцю 295,6 ц/га.

25 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/6/71288
Текущая дата: 13.05.2024