Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі накапана больш за 800 тыс. тон бульбы



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 8981,2 тыс. т збожжа з улікам рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 188,9 тыс. га плошчаў, намалочана 1553,8 тыс. т збожжа з ураджайнасцю 82,3 ц/га.

Сабрана 22 117,9 тыс. т зялёнай масы кукурузы.

Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 801,5 тыс. т з ураджайнасцю 350,7 ц/га.

Працягваецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3391,0 тыс. т з ураджайнасцю 467,8, ц/га.

Гародніна ўбраная на 4,90 тыс. га плошчаў: сабрана 145,6 тыс. т з ураджайнасцю 297,1 ц/га. 

Звязда, 27 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/6/71340
Текущая дата: 11.05.2024