Белорусский портал в Казахстане

У Мсціславе бухгалтары некалькі гадоў абкрадалі сельгаспрадпрыемства



Падрабязнасці паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі факты крадзяжу больш як Br10 тыс. галоўным бухгалтарам і яе намеснікам у адной з аграпрамысловых арганізацый горада.

Устаноўлена, што 58-гадовая фігурантка і яе 39-гадовая змоўшчыца на працягу некалькіх гадоў неабгрунтавана пераводзілі на свае асабістыя карт-рахункі грошы прадпрыемства.

«Выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, яны ўносілі ілжывыя звесткі ў банкаўскай праграме аб сваёй заработнай плаце», — удакладнілі ў міліцыі.

Следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж у буйным памеры.

Звязда, 29 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/6/74317
Текущая дата: 23.12.2024