Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў правяло комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на Беларускай чыгунцы. Аб гэтым паведамілі ў ГУБАЗіК МУС.
У выніку праведзенай работы была выкрыта карупцыйная схема, якую стварыў і курыраваў адзін з кіраўнікоў БЧ. Супрацоўнікі ГУБАЗіК выявілі факты сістэмнага хабарніцтва з боку аднаго з кіраўнікоў Беларускай чыгункі пры лабіраванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак.
У прыватнасці, былі зафіксаваны карупцыйныя ўзаемаадносіны службовай асобы з прадстаўнікамі адной з буйных беларускіх камерцыйных кампаній, якія забяспечваюць перавозкі грузаў па тэрыторыі нашай краіны, а таксама блізкага і далёкага замежжа.
Устаноўлена, што службовая асоба толькі ў выніку некалькіх сустрэч атрымала ад прадстаўніка камерцыйнай структуры грашовыя сродкі ў выглядзе хабараў на агульную суму больш як $300 тыс. Пры правядзенні следчых дзеянняў у тайніках кватэры і загараднага дома фігуранта выяўлены і канфіскаваны грошы на агульную суму больш як $3 млн.
Следчы камітэт у адносінах да высокапастаўленай службовай асобы Беларускай чыгункі ўзбудзіў крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры) КК.
Цяпер ГУБАЗіК сумесна са следчым ведамствам праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне ўсіх фактаў злачыннай дзейнасці фігуранта.
14 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Цяпер ГУБАЗіК сумесна са следчым ведамствам праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне ўсіх фактаў злачыннай дзейнасці фігуранта.
14 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/6/74460
Текущая дата: 23.12.2024