Белорусский портал в Казахстане

Самы вялікі прад`яўлены падаходны падатак у Беларусі за 2019 год для фізасобы склаў Br10,6 млн



Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка 9-га ліпеня падчас анлайн-канферэнцыі.

"У бягучым годзе падалі падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку больш за 31 тыс. грамадзян. Да выплаты ім прад`яўлена звыш Br76 млн. Найбольшая сума падатку, прад`яўленая грамадзяніну, - Br10,6 млн. Як правіла, такія сумы атрымліваюць у якасці даходаў ад дывідэндаў", - паведаміла Святлана Шаўчэнка.

Намеснік міністра нагадала, што ў бягучым годзе ў адпаведнасці з указам нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі" тэрмін прадастаўлення дэкларацый быў прадоўжаны да 30 красавіка (першапачаткова тэрмін быў да 31 сакавіка). З-за не вельмі стабільнай эпідэміялагічнай абстаноўкі была такая сітуацыя, калі шэраг грамадзян знаходзіліся за мяжой, ім трэба было прадаставіць дэкларацыю, а ўкласціся ў тэрмін яны не маглі", - растлумачыла намеснік міністра. Больш за 2 тыс. грамадзян прадставілі дэкларацыі з 31 сакавіка да 30 красавіка ў добраахвотным парадку і былі вызвалены ад адказнасці за несвоечасовасць іх прадастаўлення.

Паводле слоў Святланы Шаўчэнка, падатковая служба прыняла ўсе меры, каб паведаміць плацельшчыкам аб неабходнасці прадастаўлення дэкларацыі. Яна звярнула ўвагу на тое, што грамадзяне папярэдне могуць запоўніць электронную дэкларацыю.

"Грамадзянін можа зайсці ў свой асабісты кабінет на сайце падатковай службы і азнаёміцца з тымі даходамі, інфармацыю аб якіх мае падатковы орган, - растлумачыла намеснік міністра. - Калі грамадзянін згодны з гэтай інфармацыяй, дэкларацыя ў электронным выглядзе паступае ў падатковы орган. У сваю чаргу падатковы орган адпраўляе паведамленне на выплату падатку, і грамадзянін у асабістым кабінеце можа выканаць свае абавязацельствы і выплаціць падатак".

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/60/54494
Текущая дата: 16.11.2024