Белорусский портал в Казахстане

Указам Прэзідэнта Беларусі прадугледжваюцца дадатковыя ўмовы ўзвядзення шматкватэрных жылых дамоў



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 235 «Аб дадатковых умовах узвядзення шматкватэрных жылых дамоў», перадае прэс-служба беларускага лідара.

У мэтах дадатковага стымулявання забудоўшчыкаў да выканання абавязацельстваў пры будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў, у тым ліку па захаванні нарматыўных тэрмінаў іх узвядзення, указам устанаўліваецца, што праектаванне і будаўніцтва такіх жылых дамоў будзе ажыццяўляцца толькі пры ўмове заключэння забудоўшчыкамі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі дагавораў на рэалізацыю права праектавання і будаўніцтва.

У гэтых дагаворах будуць вызначаны тэрміны праектавання, будаўніцтва і ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю, правы, абавязкі бакоў, парадак вырашэння ўзнікаючых спрэчак, умовы змянення і скасавання дагавора, а таксама меры адказнасці забудоўшчыкаў (заказчыкаў) за невыкананне прынятых на сябе абавязацельстваў.

Тыпавая форма дагавора будзе ўстаноўлена Саветам Міністраў.

Звязда, 23 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/61/54272
Текущая дата: 17.11.2024