Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10-га чэрвеня на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях.
"Апошнім часам, упэўнены і вам таксама, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей па ходу так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне абурае асабліва - у Мінску, іншых гарадах (гэта характэрна для гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей. Прытым, баюся сказаць масава, але даволі шмат. Я наконт гэтага адпаведную заяву ўжо рабіў. Мала таго, звальняюць людзей - тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў: тым там за Пятрова, Сідарава не распісаўся - ідзі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана падключыцца да гэтага пытання і выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній.
"На дзяржпрадпрыемствах такога няма, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - І паглядзець, за што звольнілі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі прыстойна працаваць і даваць карысць краіне, не крыўдзячы людзей, яны павінны вярнуць гэтых людзей ці аплаціць ім за тры, два або адзін месяц - за тое, што выкінулі беспадстаўна".

"Я ж яшчэ ў пачатку года прасіў не звальняць людзей з-за гэтай пандэміі. Справа ж тут не ў выбарах. Не, пачалі выкідаць. І, галоўнае, нахабнымі ўжо сталі і не баяцца: "А, ты там за свайго Лукашэнку, ну дык ідзі на вуліцу!" Гэта што такое? - абурыўся Прэзідэнт. - І я атрымаў скаргі ад некалькіх чалавек, папрасіў праверыць. Выкідваюць людзей безабаронных, у каго няма грошай, бацькі, маці, якія могуць абараніць".
"Значыць, трэба гэтых буржуяў прывесці да прытомнасці. Мы нікому не павінны дазволіць пакрыўдзіць простага чалавека. І справа не ў тым, што яны некалі мяне прывялі да ўлады, а справа ў тым, што ў нашай краіне гэтага быць не павінна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён даручыў сумесна з генеральным пракурорам, Камітэтам дзяржкантролю, іншымі структурамі і пры ўдзеле мясцовых органаў улады "праверыць гэтых пузатых буржуяў", каб яны неслі адказнасць за людзей.
"Гэта што за сістэма? На Гоа, Канары, яшчэ нейкія астравы ў іх ёсць грошы выехаць, а людзям нармальную зарплату заплаціць не могуць, ды яшчэ і з работы выганяюць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
10 чэрвеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/62/54052
Текущая дата: 17.11.2024