Крымінальная справа аб разбойным нападзе на ювелірную краму ў Мінску хутка будзе накіравана ў суд, распавёў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч пасля свайго дакладу кіраўніку дзяржавы.
«У рамках расследавання ўстаноўлены некалькі эпізодаў злачыннай дзейнасці групоўкі з трох чалавек, — расказаў старшыня СК. — Яны, акрамя разбойных нападаў, кралі зброю. Трываласць групы і мэтанакіраванасць яе дзейнасці дазволілі кваліфікаваць тое, што яны здзейснілі, як бандытызм. Ім прад’яўленыя абвінавачанні ў тым ліку па артыкуле 286-м Крымінальнага кодэксу Беларусі».
Іван Наскевіч заўважыў, што ў нашы дні гэта досыць рэдкае абвінавачанне — апошні раз справа па гэтым артыкуле накіроўвалася ў суд каля пяці гадоў таму.
Вытворчасць дадзенай крымінальнай справы скончана, зараз пачынаецца стадыя азнаямлення абвінавачаных з матэрыяламі крымінальнай справы. Мяркуецца, што цягам бліжэйшага месяца яна таксама будзе накіравана пракурору для перадачы ў суд.
Звязда, 11 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/62/54070
Текущая дата: 17.11.2024