Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала лічыць важным у барацьбе з карупцыяй актывізаваць прафілактыку і праводзіць крыміналагічныя даследаванні прычын такой негатыўнай з`явы



Аб гэтым Валянцін Сукала расказаў у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".

У прыватнасці, такіх злачынстваў, як атрыманне хабару дзяржслужачымі, за апошнія тры гады стала амаль у два разы больш. Часта рост звязваюць з актывізацыя работы па выяўленні такіх выпадкаў.

"Можа, і так, аднак я бачу і недастатковасць прафілактыкі, немагчымасць устанавіць прычыны негатыўнай з`явы і знайсці той комплекс мер, які спыніць рост гэтых злачынстваў, саму ідэю карумпаванасці ў першую чаргу чыноўнікаў, - адзначыў Валянцін Сукала. - Мне здаецца, што неабходна праводзіць крыміналагічныя даследаванні, часцей абагульняць практыку - судовую, следчую, пракурорскую. Магчыма, справа ў псіхалогіі. Гэта значыць праблему трэба даследаваць".

Больш таго, праблематыка павінна асвятляцца кваліфікавана, лічыць старшыня Вярхоўнага суда. Замест гэтага часта ў СМІ і сацсетках такая тэма гучыць не асуджальна, а паблажліва і з жалем, хоць чалавек разумеў, што ўчыняе крымінальна каральнае дзеянне.

Што датычыцца карупцыі ў судзейскім корпусе, за апошнія пяць гадоў асуджаны чатыры чалавекі. "Гэта адзінкавыя выпадкі, але яны ёсць. Так, у нас шмат спосабаў кантролю, і яны, паверце, строгія, але, на жаль, поўнасцю пазбегнуць інцыдэнтаў не ўдаецца. Мы ўсё робім для таго, каб мінімізаваць іх", - адзначыў Валянцін Сукала.

Старшыня ВС таксама выказаўся аб злачынствах, звязаных з наркотыкамі. Ён лічыць, што сваякі абвінавачаных і СМІ часта спрашчаюць сітуацыю, недаацэньваючы небяспеку, паколькі размова ідзе не толькі аб канкрэтных лёсах, але і аб генафондзе нацыі. У шэрагу краін за гэтыя злачынствы прадугледжана самае суровае пакаранне - пакаранне смерцю.

У Беларусі неадкладныя меры па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў спынілі вал такіх злачынстваў, з удзелам непаўналетніх - у пяць разоў. Цяпер заканадаўства прыведзена ў адпаведнасць з агульнай крымінагеннай сітуацыяй у гэтай частцы. Яно дае магчымасць даволі эфектыўна знаходзіць разумнае, узважанае і справядлівае пакаранне. Апошнім часам адзначаецца гуманізацыя крымінальнага заканадаўства. У сувязі з гэтым адбываюцца змяненні і ў судовай практыцы.

11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/62/54074
Текущая дата: 17.11.2024