Гэта прадугледжана ўказам ад 12 мая 2020 года нумар 161, паведамляе са спасылкай на сайт савета.
Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што разглядае Савет па развіцці прадпрымальніцтва як ключавую пляцоўку дыялогу дзяржавы і бізнесу, эфектыўны механізм выпрацоўкі і пашырэння ініцыятыў па актывізацыі прыватнай дзейнасці.
На думку Дзмітрыя Крутога, прыярытэтнымі напрамкамі работы савета на сучасным этапе павінны стаць удзел у фармаванні спрыяльнага прадпрымальніцкага клімату, стварэнне ўмоў для прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый у эканоміку краіны.
Акрамя таго, у прыярытэце ўзаемадзеянне з рэгіянальнымі саветамі па развіцці прадпрымальніцтва, аналіз сітуацыі і выяўленне праблем развіцця на месцах, выпрацоўка прапаноў па забеспячэнні ўстойлівай дынамікі прыватнага сектара, удасканаленне яго галіновай і тэрытарыяльнай структуры.
29 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
29 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/63/53801
Текущая дата: 17.11.2024