Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за пяць гадоў газіфікавана 586 сельскіх населеных пунктаў



У Беларусі за пяць гадоў з 2015 года газіфікавана прыродным газам 586 сельскіх населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Асноўныя напрамкі газіфікацыі вызначаны дзяржпраграмамі "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" і "Будаўніцтва жылля" да 2020 года, дзяржпраграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года.

Працягласць сетак прыроднага газу ў краіне складае 63,2 тыс. км. Газіфікаваны ўсе раённыя цэнтры (118) і гарады (115), 84 гарадскія і рабочыя пасёлкі, 3 316 сельскіх населеных пунктаў, 1 010 аграгарадкоў. За пяцігадовы перыяд, з 2015 па 2019 год, прырост працягласці сетак прыроднага газу склаў 9,2 тыс. км.

Па дзяржпраграме "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" пабудавана 330,8 км газаправодаў, па дзяржпраграме "Будаўніцтва жылля" ўведзена 870 км размеркавальных газаправодаў. Дзякуючы дзяржпраграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС уведзены ў эксплуатацыю 428 км газаправодаў, газіфікавана больш за 5 тыс. дамоў.

Для павышэння ўзроўню бяспекі пры эксплуатацыі газаразмеркавальнай сістэмы, зніжэння эксплуатацыйных затрат у сістэме ДВА "Белпалівагаз" укараняе інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне. Напрыклад, так званыя стоп-сістэмы, якія дазваляюць праводзіць рамонт на газаправодах (у прыватнасці, замену запорных устройстваў) без іх адключэння. У "Белпалівагазе" таксама распрацаваны мультыпраграмны комплекс "Панарама", які кансалідуе інфармацыю аб аб`ектах газаразмеркавальнай сістэмы ў адзіную цэнтралізаваную базу.

"Для газавікоў заўсёды было і застаецца важным пытанне ўзаемадзеяння са спажыўцамі, якое ў многім вызначае паспяховае развіццё галіны. Асаблівую ўвагу варта ўдзяляць рабоце з насельніцтвам, развіццю сэрвісу аказваемых паслуг", - адзначыў генеральны дырэктар "Белпалівагаза" Аляксей Кушнарэнка.

22 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/64/53646
Текущая дата: 17.11.2024