Белорусский портал в Казахстане

"Белпошта" нагадвае пра магчымасць атрымаць пенсію дома праз паштальёна



Аб гэтым паведамляе сайт арганізацыі.

"У мэтах стварэння дадатковай абароны пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі ад распаўсюджвання вірусных інфекцый, вы можаце звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі, каб арганізаваць выплату пенсіі (дапамогі) паштальёнам дома", - адзначылі ў "Белпошце".

Адначасова з выплатай пенсій дома можна аплаціць камунальныя паслугі.

23 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/68/52204
Текущая дата: 02.10.2024