Белорусский портал в Казахстане

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лютым склала Br1119,7



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2020 года склала Br1119,7.

У студзені бягучага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1118,1.

Мінск у разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў у сталіцы за люты сфармавалася ў памеры Br1591,6 (тэмп росту да лютага мінулага года - 109,1 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1105,1 (108,7 працэнта), Гомельскай - Br993,4 (107,9 працэнта), Брэсцкай - Br961,4 (109,4 працэнта), Гродзенскай - Br952,8 (109,8 працэнта), Віцебскай - Br939,5 (108,9 працэнта), Магілёўскай - Br921 (108,5 працэнта).

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4697,4), паветраны транспарт (Br2689,8, у тым ліку пасажырскі - Br2832,8), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2463,6), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1805,5), горназдабыўная прамысловасць (Br1789,6), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1699,7), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br1722,8), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1543,3).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br565,3), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br658,7), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br661,9), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (Br683,4), заняты рыбалоўствам або рыбаводствам (Br715,1).

24 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/69/52200
Текущая дата: 17.11.2024