Белорусский портал в Казахстане

Панікі на беларускім валютным рынку няма, сітуацыя будзе выраўноўвацца



Аб гэтым заявіў 11-га сакавіка у Маскве прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

"Вы бачыце, што ў апошнія дні адбыўся адскок і ніякай панікі на валютным рынку няма, чэргаў у абменных пунктах няма, - сказаў Сяргей Румас, адказваючы на пытанне аб уплыве спаду сусветных цэн на нафту на Беларусь. - Я думаю, што сітуацыя будзе выраўноўвацца".

Прэм`ер-міністр падкрэсліў, што Нацыянальны банк праводзіць узважаную валютную палітыку. "Людзям хвалявацца няма ніякага сэнсу, сітуацыя стабільная і прадказальная", - заявіў ён.

11 сакавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/70/51996
Текущая дата: 17.11.2024