У Беларусі завяршаецца нарыхтоўка шышак. Усяго ў гэтым сезоне (восень 2019-вясна 2020) плануецца нарыхтаваць 660,9 тон шышак і атрымаць з іх больш за 7 тыс. кг насення, паведамілі на сайце Мінлясгаса.
Па стане на пачатак лютага лясгасамі ўжо было сабрана каля 80% сыравіны. Найбольш актыўна спрацавалі лесагаспадарчыя ўстановы Гомельскай і Мінскай абласцей, дзе было сабрана 312т тон і 190 тон шышак адпаведна.
Актыўна працуюць і перапрацоўчыя цэхі: да іх ужо паступіла каля 510 тон сабранай сыравіны. Традыцыйна асноўную долю ад агульнага аб`ёму складаюць шышкі хвоі (494 тоны).
Усяго ў гэтым годзе ўстановы разлічваюць атрымаць з шышак каля 6,5 тыс. кг насення хвоі звычайнай, 410 кг насення елкі еўрапейскай і 40 кг насення лістоўніцы еўрапейскай.
У лясгасах Беларусі шышкі збіраюць на спецыяльных плантацыях, а таксама ў гаспадарчых насенных насаджэннях, дзе растуць хвоі і елкі палепшанай якасці.
Беларускае насенне, у асноўным, выкарыстоўваюцца для вырошчвання пасадачнага матэрыялу для ўласных патрэб (у Беларусі штогод растуць аб`ёмы лесааднаўлення і лесаразвядзення). У выпадку ўзнікнення лішкаў частка насення пастаўляецца на экспарт.
Звязда, 7 лютага 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/71/51650
Текущая дата: 17.11.2024