Белорусский портал в Казахстане

Урад пашырыў пералік вытворчасцей для інавацыйнага развіцця Беларусі



Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 снежня 2019 года нумар 942 афіцыйна апублікавана 9 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік увайшоў праект па ўкараненні інавацыйнай тэхналогіі сартавання і ўпакоўкі яек ААТ "Птушкафабрыка Гарадок". Новыя віды прадукцыі будуць вырабляць на Обальскім керамічным заводзе з укараненнем тэхналогіі і абсталявання абпалу.

Тэрміны рэалізацыі двух праектаў - да 2022 года. Вытворчасць новага пакалення аўтамабільных кампанентаў, адпаведных патрабаванням экалагічных стандартаў Еўра-5, Еўра-6 і вышэй, створаць да 2023 года ў ААТ "БАТЭ" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты".

Будаўніцтва дыягнастычнага, палатнага, аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса ў Мінску пад стварэнне ў РНПЦ "Кардыялогія" цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі прадугледжана да 2024 года.

Праект рэалізуецца на аснове тэхналогій V тэхналагічнага ўкладу. Спіс дадатковых мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры дапоўнены стварэннем філіялаў навукова-тэхналагічнага парка ТАА "ІнКата" ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

9 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/72/51262
Текущая дата: 02.10.2024