Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства аховы здароўя не будзе рэгуляваць тарыфы на артадантычныя паслугі



Афіцыйная пастанова Савета Міністраў ад 27 лістапада 2019 года нумар 799 афіцыйна апублікавана 29-га лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Артадантычныя паслугі выключаны з пераліку платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя (па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю).

Артадантыя - раздзел стаматалогіі, якія займаецца выпраўленнем і папярэджаннем парушэння размяшчэння зубоў і анамалій прыкусу.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/75/50753
Текущая дата: 17.11.2024