Белорусский портал в Казахстане

МАРГ усталяваў гранічныя кошты на цукар. У розніцу ён не будзе каштаваць танней за 1,5 рублі



Адпаведная пастанова размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны і максімальную гандлёвую надбаўку на белы крышталічны цукар. 

З 1 кастрычніка да канца года мінімальная рознічная цана складзе 1,5 рубля з ПДВ.

На цукар у ўпакоўках па 20 г і менш рашэнне МАРГ не распаўсюджваецца.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2019 года і дзейнічае на працягу 90 дзён.

Звязда, 28 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/77/49966
Текущая дата: 02.10.2024