Белорусский портал в Казахстане

Малады чалавек аформіў крэдыт праз чужую сім-карту



У дзяжурную часць Пінскага ГАУС звярнулася з заявай мясцовая жыхарка, паведаміў старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Пінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Касцюкевіч.

Жанчына паведаміла, што яе знаёмы пінчанін, 1993 года нараджэння, прыйшоў да яе на работу. Там у ходзе гутаркі малады чалавек паскардзіўся, што ў яго смартфоне перастаў працаваць інтэрнэт і папрасіў яе даць сваю сім-карту для актывацыі інтэрнэт-злучэння. Заяўніца, нічога не падазраючы, дастала сім-карту са свайго тэлефона і перадала яе хлопцу. Пасля чаго адлучылася па рабочых справах.

Тым часам малады чалавек уставіў чужую сім-карту ў свой тэлефон і з дапамогай праграмы «V-банкінг» аформіў заяўку на крэдыт у суме 100 рублёў. Атрымаўшы пацвярджэнне, грошы перавёў сабе на банкаўскую картку і выдаліў гэтую праграму.

Праз некаторы час жанчыне прыйшло СМС-паведамленне пра запазычанасць.

Па факце махлярства ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.

Аўтар: Канстанцін Люткевіч
Звязда, 22 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/80/49377
Текущая дата: 02.10.2024