Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белкаапсаюза.
Паводле інфармацыі на 19 жніўня, агуркоў закуплена 6,9 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва 5,1 тыс. т), капусты - 5,8 тыс. т (у насельніцтва 5 тыс. т), таматаў - 3,2 тыс. т (у насельніцтва - 1,7 тыс. т), яблыкаў - 10,2 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва - 8,8 тыс. т).
Завяршыўся сезон нарыхтоўкі чарніц, нарыхтоўчыя арганізацыі Белкаапсаюза закупілі 1,4 тыс. т гэтых ягад.
Закупачныя цэны на бульбу складаюць Br0,4-0,7 за 1 кг, агуркі - Br0,6-0,9, таматы - Br0,3-0,7, капусту - Br0,4-0,7. Кілаграм таварных яблыкаў можна здаць па Br0,4-1, апад - па Br0,1-0,18. Лісічкі прымаюць па Br5 за 1 кг, белыя грыбы - па Br6-10.
У цэлым за 7 месяцаў арганізацыі спажыўкааперацыі закупілі сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br192,5 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана Br115,1 млн).
Для зручнасці насельніцтва і максімальнага набліжэння прыёманарыхтоўчай сеткі да месцаў вытворчасці прадукцыі ў сістэме Белкаапсаюза працуюць 700 прыёманарыхтоўчых пунктаў, звыш 5 тыс. сельскіх магазінаў, 750 штатных нарыхтоўшчыкаў.
Дадаткова да сезона масавых нарыхтовак плодаагародніннай і дзікарослай прадукцыі прымаюцца на работу каля 1 тыс. пазаштатных нарыхтоўшчыкаў.
Кожнае райпо таксама арганізуе ад трох да дзесяці сезонных прыёманарыхтоўчых пунктаў - як стацыянарных, так і з дапамогай раз`язных нарыхтоўшчыкаў.
Для атрымання інфармацыі і аператыўнага рэагавання на звароты грамадзян па пытаннях нарыхтовак арганізавана работа гарачых ліній у Белкаапсаюзе, аблспажыўсаюзах і райпо.
У Белкаапсаюзе нагадалі, што ў насельніцтва ёсць магчымасць не толькі здаваць прадукцыю, але і самастойна прадаваць яе на 125 кааператыўных рынках - гэта каля 40 тыс. гандлёвых месцаў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.
Белкаапсаюз займаецца закладкай і захоўваннем сельскагаспадарчай сыравіны ў міжсезонны перыяд. Для гэтага прадугледжана 120 сховішчаў ёмістасцю 27,6 тыс. т. Штогод арганізацыі спажыўкааперацыі праводзяць закладку на міжсезонны перыяд бульбы і плодаагародніннай прадукцыі. У бягучым годзе плануецца закупіць бульбы для гэтых патрэб 34,4 тыс. т, агародніны - 48 тыс. т, пладоў і ягад - 80 тыс. т, дзікарослай прадукцыі - 3 тыс. т.
"Для замарозкі і захоўвання дзікарослай прадукцыі ў сістэме спажывецкай кааперацыі ёсць 287 халадзільных камер ёмістасцю больш за 6 тыс. т. Каб забяспечыць гэтай прадукцыяй рознічны гандаль і грамадскае харчаванне, а таксама прадаваць яе на кірмашах і пастаўляць на экспарт, у Глускім і Іванаўскім райпо працуюць спецыялізаваныя лініі па глыбокай замарозцы", - дадалі ў Белкаапсаюзе.
20 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/83/49324
Текущая дата: 31.12.2024