Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм заблакаваў каля 250 сайтаў за гандаль наркотыкамі і псіхатропамі



Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала каля 250 сайтаў за гандаль наркотыкамі і псіхатропамі.

Мінінфарм паведамляе, што кіраваўся пісьмовым апавяшчэннем Міністэрства ўнутраных спраў і часткай трэцяй пункта 10 дэкрэта прэзідэнта ад 28 снежня 2014 года № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў".

"Міністэрства інфармацыі 3 красавіка 2019 года прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 244 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/87/47412
Текущая дата: 01.10.2024