Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША таннее на біржы сёмыя таргі запар



25 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля. Амерыканская валюта таннее сёмыя таргі запар.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0027 рубля (0,11%) і склаў 2,4260 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0035 рубля (0,16%) і склаў 2,1367 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0094 рубля (0,29%) і склаў 3,2764 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту працягваюць расці, кошт бараля маркі Brent перавышае 67 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,2567 рубля і склаў 65,2582 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/89/46906
Текущая дата: 01.10.2024