Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на выніковых зімовых таргах



28 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0003 рубля (0,01%) і склаў 2,4336 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0001 рубля (0,005%) і склаў 2,1384 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0058 рубля (0,18%) і склаў 3,2463 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на яе патаннелі ў чацвер з-за рэкорднай здабычы нафты ў ЗША, кошт бараля маркі Brent складае 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1325 рубля і склаў 65,8895 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/89/46945
Текущая дата: 01.10.2024