Белорусский портал в Казахстане

Сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені склаў Br 1933,1



Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў ліпені 2023 года склала Br 1933,1, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найвысокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br2595,8. У Мінскай вобласці яна склала Br 1942,4,Гомельскай — Br1764, 2,Гродзенскай — Br1740, 9,Брэсцкай — Br1720, 2,Віцебскай — Br1635, 3 і Магілёўскай — Br1611.

Па відах эканамічнай дзейнасці найбольшыя заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5052,7, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3019,3, будаўніцтва — Br2145, 5.

У чэрвені сярэдні заробак у Беларусі складаў Br1927, 1.

Звязда, 24 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/9/70761
Текущая дата: 20.05.2024