Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на таргах БВФБ



7 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 2,4601 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0059 рубля (0,27%) да 2,1663 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0073 рубля (0,22%) і склаў 3,2835 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты знізіўся ў чацвер на фоне росту запасаў і захавання рэкордных узроўняў здабычы ў ЗША. Марка Brent блізу поўдня знаходзілася ў раёне 62 долараў за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,3513 рубля і склаў 66,0199 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/90/46815
Текущая дата: 01.10.2024