На беларуска-літоўскай мяжы затрыманы 48-гадовы грамадзянін Расіі, які спрабаваў увезці ў Беларусь 63 кг гашышу, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Буйная партыя наркотыку была схаваная ў спецыяльна абсталяваным пад сядзеннямі аўтамабіля KIA Sorento тайніку. Расіянін, які перамяшчаў гашыш, уязджаў з Літвы праз пункт пропуску "Каменны Лог" па "зялёным" калідоры.
"Пасля прапановы мытнікаў прайсці на агляд транспартнага сродку з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу, кіроўца зрабіў спробу самавольна пакінуць пункт пропуску, але быў затрыманы пагранічным нарадам", — удакладнілі ў мытні.
"Пасля прапановы мытнікаў прайсці на агляд транспартнага сродку з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу, кіроўца зрабіў спробу самавольна пакінуць пункт пропуску, але быў затрыманы пагранічным нарадам", — удакладнілі ў мытні.
Пры аглядзе аўтамабіля мытнікі дасталі з тайніка 67 брыкетаў з рэчывам цёмна-карычневага колеру. Эксперт Лідскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці ўстанавіў, што спрасаванае смалістае рэчыва ў адным з брыкетаў з`яўляецца гашышам.
За парушэнне рэжыму ў пункце пропуску грамадзянін РФ прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з арт. 23.32 КоАП у выглядзе штрафу ў 40 базавых велічынь (1.020 рублёў).
Распачатая справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 328-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў у буйным памеры з адсутнасцю прыкмет кантрабанды). Праводзяцца неадкладныя следча-працэсуальныя дзеянні. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства грамадзянін затрыманы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2019
Мінск, 11 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/91/46826
Текущая дата: 17.11.2024