Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах



5 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся да еўра.

Па выніках таргоў курс долара ЗША вырас на 0,0015 рубля (0,07%) і склаў 2,1431 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0032 рубля (0,1%) і склаў 3,2582 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Курс еўра знізіўся на 0,0033 рубля (на 0,14%) і склаў 2,4272 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на яе знізіліся, кошт бараля маркі Brent складае 65,31 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, павысіўся на 0,0048 рубля і склаў 65,8004 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/91/47041
Текущая дата: 28.12.2024