Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі скарэктаваны пералік захворванняў, якія даюць права на бясплатнае і льготнае забеспячэнне лякарствамі, а таксама лячэбным харчаваннем



Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 152 ад 11 сакавіка 2019 года, паведамляе сайт урада.

Згодна з дакументам, пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатныя лякарствы, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама на забеспячэнне лячэбным харчаваннем пашыраны. У яго ўключаны першасныя імунадэфіцыты, лёгачная гіпертэнзія, аўтаімунны гепатыт, а таксама першасны склеразуючы халангіт.

Акрамя таго, пастановай прадугледжана зняцце ўзроставых абмежаванняў для пацыентаў з булёзным эпідэрмолізам для атрымання на льготных умовах лякарстваў для апрацоўкі ранавай паверхні і перавязачных матэрыялаў (раней ільгота прадастаўлялася толькі дзецям ва ўзросце да 18 гадоў).

Таксама дакументам нарматыўна замацоўваецца магчымасць афармлення рэцэптаў у электронным выглядзе.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

13 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/91/47209
Текущая дата: 28.12.2024