Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманы 19-гадовы жыхар Круглага з 250г псіхатропу



У Мінску за распаўсюд асабліва небяспечнага псіхатропу затрыманы 19-гадовы непрацуючы жыхар Круглага Магілёўскай вобласці, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Маладога чалавека 14 сакавіка падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама і Маскоўскага РУУС Мінска.

"Пры сабе ў яго было знойдзена і канфіскавана каля 250 г парашкападобнага рэчыва, якое згодна з заключэннем эксперта змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва - альфа-PVP. Падчас агляду здымнай кватэры хлопца аператыўнікі знайшлі яшчэ каля 50 г парашкападобнага рэчыва, рэспіратары, электронныя вагі, палімерныя пакуначкі, ізастужку", - распавялі ў ГУУС.

Канфіскаванае рэчыва было накіравана на даследаванне ў ДКСЭ. "Устаноўлена, што затрыманы расфасоўваў псіхатропнае рэчыва на здымнай кватэры і рабіў закладкі не толькі ў Мінску, але і па ўсёй Беларусі. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Фрунзенскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі", - праінфармавалі праваахоўнікі.

Звязда, 18 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/91/47261
Текущая дата: 28.12.2024