23 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра не змяніўся і склаў 2,4471 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0017 рубля (0,08%) да 2,1539 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0088 рубля (0,27%) і склаў 3,2489 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі ў сераду, кошт маркі Brent блізкі да адзнакі 62 долара за бараль.
Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,2181 рубля і склаў 66,3318 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/92/46668
Текущая дата: 18.11.2024