6 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0040 рубля (0,16%) і склаў 2,4599 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0025 рубля (0,12%) да 2,1604 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0010 рубля (0,03%) і склаў 3,2908 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты зніжаецца і цяпер складае каля 61,3 долара за бараль Brent.
Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0995 рубля і склаў 65,6686 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2019
Мінск, 6 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/92/46778
Текущая дата: 17.11.2024