Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель зноў прыкметна падаражэў, долар ЗША і еўра патаннелі на таргах БВФБ



17 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0054 рубля (0,22%) і склаў 2,4528 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) да 2,1546 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0126 рубля (0,39%) і склаў 3,2408 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту прыкметна выраслі напярэдадні вечарам, к чацвяргу кошт маркі Brent таргуецца каля 61 долара за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,3179 рубля і склаў 66,4438 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/93/46581
Текущая дата: 17.11.2024