Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і расійскі рубель нязначна падаражэлі на першых таргах тыдня



4 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 2,4703 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0008 рубля (0,04%) да 2,1583 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0015 рубля (0,05%) і склаў 3,2899 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты за выхадныя вырас і складае прыблізна 63 долары за бараль гатунку Brent.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0742 рубля і склаў 65,5859 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/93/46782
Текущая дата: 28.12.2024