Белорусский портал в Казахстане

На вакзале ў Мінску затрымалі маладых людзей за пастаўку наркотыкаў



За перапраўку наркотыкаў у Беларусь з-за мяжы міліцыя затрымала 33-гадовага маладога чалавека і яго 23-гадовую знаёмую, паведамілі ў сталічнай міліцыі.

Абодвух грамадзян затрымалі, калі яны прыбылі ў беларускую сталіцу з Расіі, дзе часова жылі. Праваахоўнікі ўжо ведалі, што гэтыя двое маюць намер пераправіць наркотыкі. Тавар везлі ня з сабой. Дзяўчына па просьбе маладога чалавека, якога лічаць асноўным збытчыкам, адправіла ў Беларусь пасылку.

У кватэры бацькі беларускі канфіскавалі яе змесціва - больш за 75 г парашкападобнага рэчыва. У ім эксперты выявілі наркотык.

Звязда, 10 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/93/46850
Текущая дата: 28.12.2024