28 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра і долара ЗША, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0278 рубля (1,14%) і склаў 2,4734 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0103 рубля (0,48%) да 2,1598 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,1128 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бараль маркі Brent да поўдня пятніцы каштаваў 53,5 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 64,56 капейкі і склаў 69,5218 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2018
Мінск, 28 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/94/46265
Текущая дата: 17.11.2024