Гродзенскія мытнікі спынілі спробу ўвозу ў краіну каля 2,5 кг какаіну, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Пры ажыццяўленні ў пункце пропуску "Брузгі" мытнага кантролю легкавога аўтамабіля, якім кіраваў жыхар Еўрасаюза, было прынятае рашэнне накіраваць аўто на агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу.
Пасля атрымання сканаграм да мытнага надгляду была прыцягнута кіналагічная служба, а таксама ўжыты газааналізатар. Як вынік, з абсталяванага ў маторным адсеку аўтамабіля тайніка дасталі тры скруткі з парашком белага колеру, упакаваных у чорны поліэтылен, агульнай вагой каля 2,5 кг.
Наступная экспертыза пацвердзіла, што рэчыва змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечны наркатычны сродак какаін.
У дачыненні да асобы, якая незаконна перамяшчала цераз мытную мяжу наркатычныя сродкі, мытняй распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1. У якасці меры стрымання грамадзянін змешчаны пад варту.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2019
Мінск, 3 студзеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/95/46398
Текущая дата: 27.12.2024