Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра прыкметна падаражэлі на першых таргах тыдня



26 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0151 рубля (0,62%) і склаў 2,4505 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0099 рубля (0,13%) да 2,1507 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0058 рубля (0,19%) і склаў 3,1132 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent дасягнулі мінімуму з сярэдзіны 2017 года — у сераду яны знізіліся на 0,24% да 50,35 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1417 рубля і склаў 68,8865 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/96/46222
Текущая дата: 27.12.2024