7 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0079 рубля (0,33%) і склаў 2,4253 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) і склаў 2,1329 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0070 рубля (0,22%) і склаў 3,1894 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты з раніцы зніжаўся на 0,52%, да 59,77 долара ЗША за бараль маркі Brent.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1850 рубля і склаў 66,9227 рубля.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/97/45896
Текущая дата: 27.12.2024