Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША таннее на біржы чацвёртыя таргі запар



20 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,4052 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0069 рубля (0,33%) і склаў 2,0989 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0035 рубля (0,11%) і склаў 3,1982 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай у аўторак нафта таннее, каля поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,4210 рубля і склаў 65,5871 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/98/45708
Текущая дата: 26.12.2024