22 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0033 рубля (0,14%) і склаў 2,3957 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0042 рубля (0,20%) і склаў 2,1019 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0078 рубля (0,24%) і склаў 3,2031 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пад поўдзень бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 63 долараў ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,3418 рубля і склаў 65,6067 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2018
Мінск, 22 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/98/45720
Текущая дата: 26.12.2024