Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра прыкметна падраслі на першых таргах тыдня на фоне падзення расійскага рубля



26 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0074 рубля (0,31%) і склаў 2,4070 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0124 рубля (0,59%) да 2,1174 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0228 рубля (0,71%) і склаў 3,1852 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 60 долараў ЗША.

Расійская валюта зніжаецца на таргах на фоне росту напружанасці пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве. Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,8408 рубля і склаў 66,5072 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/98/45786
Текущая дата: 26.12.2024