Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на біржы



5 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0044 рубля (0,18%) і склаў 2,4187 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0070 рубля (0,33%) і склаў 2,1350 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0078 рубля (0,24%) і склаў 3,1961 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знізіліся ў сераду з-за павелічэння запасаў у ЗША, да поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,3775 рубля і склаў 66,8242 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/98/45869
Текущая дата: 26.12.2024