8 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў зніжэнне да долара ЗША і еўра, зноў умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0007 рубля (0,03%) і склаў 2,4798 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0024 рубля (0,11%) і склаў 2,1580 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0164 рубля (0,51%) і склаў 3,2222 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту маркі Brent падаюць і гандлююцца на ўзроўні 83 долараў за бараль. Зніжэнне цэн адбываецца на фоне заяў Саудаўскай Аравіі аб гатоўнасці нарасціць здабычу нафты і магчымай дамоўленасці з Кувейтам аб аднаўленні работы ў гэтай сферы.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3415 рубля і склаў 66,6985 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2018
Мінск, 8 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/99/45295
Текущая дата: 06.11.2024