8 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША і еўра, падаражэў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0031 рубля (0,13%) і склаў 2,4250 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 2,1219 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0123 рубля (0,38%) і склаў 3,2034 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пасля падзення напярэдадні кошт нафты маркі Brent у чацвер паступова расце, пасля поўдня бараль ацэньваецца ў 72,8 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1237 рубля і склаў 66,2155 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/99/45533
Текущая дата: 26.12.2024