Дакумент уносіць адпаведныя змены і дапаўненні ў загад ААЦ № 92 ад 17 снежня 2010 года.
ЗПУП "IBA IT Park" і ТАА "Надзейныя праграмы" выключаныя з пераліку пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг дзяржаўным органам і арганізацыям, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты. Гэта прадугледжана загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры прэзідэнце № 177 ад 2 лістапада, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дадаткам да новага загаду ААЦ, у пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі па даванні доступу да сеткі інтэрнэт, уваходзяць: РУП электрасувязі "Белтэлекам", ДУ "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб`яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ", установа "Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Дзелавая сетка", ЗАТ "ГлобалВанБел", ТАА "АйПі ТэлКам", унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг "Вэлком", СТАА "Космас ТБ", СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі", ААТ "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі".
Пры гэтым у абноўлены пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі хостынгу, уваходзяць: РУП электрасувязі "Белтэлекам", ДУ "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб`яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", ТАА "АйПі ТэлКам", СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі ", а таксама РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг".
Новы загад ААЦ набыў моц 7 лістапада.
ТАА "Надзейныя праграмы" (hoster.by), паводле інфармацыі з сайта кампаніі, — найбуйнейшы правайдар воблачных рашэнняў і хостынгу, тэхнічны адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ, акрэдытаваны рэгістратар міжнародных даменаў. Нагадаем, старшынёй агульнага сходу акцыянераў ТАА "Надзейныя праграмы" (hoster.by) і ТАА "Тут Бай Медыя" з`яўляецца Юрый Зісер.
_____________________________________________
Замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "IBA IT Park" — цэнтр распрацовак IBA Group. Заснаванае ў жніўні 2006 года.
Паводле інфармацыі з сайта кампаніі, яна створаная з мэтай пашырэння экспартных магчымасцяў IBA Group, а таксама прадстаўлення інтарэсаў альянсу ў беларускім Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), рэзiдэнтам якога IBA IT Park з`яўляецца з лютага 2007 года.
Паводле інфармацыі з сайта кампаніі, яна створаная з мэтай пашырэння экспартных магчымасцяў IBA Group, а таксама прадстаўлення інтарэсаў альянсу ў беларускім Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), рэзiдэнтам якога IBA IT Park з`яўляецца з лютага 2007 года.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2018
Мінск, 7 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/99/45574
Текущая дата: 26.12.2024