Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021 адкрылася ў Мінску



На выстаўцы прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 з іх - упершыню, а 88 — новыя мадэрнізаваныя ўзоры. Форум пройдзе па 26 чэрвеня.

Нацыянальная акадэмія навук прэзентуе каля 60 новых распрацовак і тэхналогій. 

Убачаць наведвальнікі выстаўкі і новыя беспілотныя лятальныя апараты «Бусел МК», «Буравеснік НМ». Вучоныя Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН прадставяць інавацыйныя ДНК-тэхналогіі, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць гарантавання бяспекі.

Выстаўка MILEX па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, інфраструктуры лічыцца адной з найбуйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. З 2001 года гэты маштабны зброевы агляд традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых айчынных і сусветных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Яе галоўныя мэты - шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і аказваюць паслугі Узброеным Сілам.

Звязда, 23 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-408/1/59868
Текущая дата: 27.11.2024