Белорусский портал в Казахстане

Празрысты тэлевізар і не толькі: выстава высокіх тэхналогій у Мінску



Выстава навуковых дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" праходзіць у Мінску з 20 па 22 студзеня.

На ёй свае апошнія распрацоўкі паказваюць прадпрыемствы Мінпрама, ваеннага сектара, Мінздароўя, Акадэміі навук, тэхнапаркі і многія-многія іншыя.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 400 экспанатаў. Сярод навінак – электрародстар, ноўтбук і празрысты тэлевізар беларускай вытворчасці, беспілотнікі і нават гібрыд лімона і цытрона.

*Ноўтбукі "Гарызонт", якія ўжо пачалі выпускацца пад брэндам H-book MAK4, можна было не толькі ўбачыць ужывую, але і памацаць. На гэты час камп’ютар на 31% складаецца з беларускіх кампанентаў. Да канца 2023 года лакалізацыя можа скласці ўжо 70%.

*Празрысты тэлевізар – яшчэ адна навінка "Гарызонту".

*Вялікую ўвагу наведвальнікаў выставы прыцягнула пляцоўка з электрамабілямі. Адна з апошніх распрацовак – спартыўны электракар па тыпе родстара. Развівае хуткасць да 170 км/г, максімальны прабег без зарадкі – 270 км. Рухавік, батарэі, сістэма кіравання, корпус з вугляпластыку – усё беларускае.

*Электрагрузавік грузападымальнасцю да 1 тоны – таксама распрацоўка беларускіх навукоўцаў.

*Электраскутары, распрацаваныя на базе "Мотавела" і аднаго з прадпрыемстваў НАН Беларусі.

*Ударны беспілотнік беларускай вытворчасці Hunter, вытворца – КБ "Беспілотныя верталёты". Прызначаны для пошуку і знішчэння браніраванай тэхнікі, жывой сілы праціўніка, а таксама малахуткасных паветраных цэлей.

*Аўтажыр – выкарыстоўваецца беларускімі вайскоўцамі, пагранічнікамі і ратавальнікамі. Таксама на ім могуць прайсці навучанне пілатаванню любыя грамадзяне.

*Мінскі маторны завод прадставіў на выставе свой апошні прадукт – 6-цыліндравы газавы рухавік Д-262 для трактароў.

*Беларускія смарагды. Іх "вырошчваннем" займаецца адно з падраздзяленняў Акадэміі навук – інстытут па матэрыялазнаўстве.

*Новазеландскі лімон, які вырасцілі ў ліманарыі Батанічнага сада Мінска.

*Насякомаедныя расліны – таксама свайго роду экзотыка для Беларусі.

Sputnik, 20 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-408/1/68067
Текущая дата: 27.11.2024